wd wp Пошук:

Лубанскі край

Лубанскі край (лат.: Lubānas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Латвіі ў вобласці Відземе. Край складаецца з Індранскай воласці і горада Лубана, які з’яўляецца цэнтрам краю.

Мяжуе з Маданскім, Гулбэнскім, Ругайскім і Балвійскім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 2537 чалавек. Плошча краю - 346,9 км ².

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі