Ло́твіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Лотвічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 17 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палонкаўскага сельсавета[1].