wd wp Пошук:

Лола Англада

Партрэт Л.Англады (1928)
Малюнкі мастачкі (1967 год)

Марыя Далорэс Англада-і-Сарыера (катал.: Maria Dolors Anglada i Sarriera, нар. 1896 Барселона — пам. 12 верасня 1984 Тыяна) — каталонская пісьменніца і мастак-ілюстратар. Вядомая ў першую чаргу як аўтар і ілюстратар літаратуры для дзяцей.

Жыццё і творчасць

Л. Англада ў творчых адносінах — як пісьменніца — належала да каталонскай культурнай плыні навесентызму, якая ўзнікла ў палітычным асяроддзі вакол створанага Энрыке Прато дэ ла Рыба руху каталонскай салідарнасці (Solidaritat Catalana). Ужо ў 13-гадовым узросце дзяўчына робіць малюнкі для ілюстраванага часопіса коміксаў ¡Cu Cut!. У 17 гадоў з’яўляюцца яе працы для часопіса En Patufet. У 1916 Л. Англада робіць ілюстрацыі для некралога О. Уайльду. У 1918 дзяўчына прыязджае ў Парыж: тут яна працуе ілюстратарам для шэрагу французскіх часопісаў і піша сваю першую кнігу, Contes del Paradís, якую разам з уласнымі жа малюнкамі апублікавала ў 1920 годзе. Падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Л. Англада была на баку рэспубліканцаў; яна ўдзельнічае ў рабочым руху, уступае ў UGT і працуе ў Міністэрстве прапаганды. Пасля заканчэння вайны доўгі час жыла ў адзіноце, у невялікім каталонскім гарадку Тыяна, дзе і памерла ў сваім фамільным доме ў верасні 1984 года.

Літаратурныя сачыненні

Дапаўненні

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменніцы XX стагоддзя