У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берг.
Леў Сямёнавіч (Сіманавіч) Берг (2(14) сакавіка 1876 — 24 снежня 1950) — рускі і савецкі заолаг і географ-энцыклапедыст: фізіка-географ, лімнолаг, кліматолаг і глебазнавец, літолаг і геамарфолаг, палеагеограф, гісторык геаграфіі. Аўтар асноўных работ па іхтыялогіі, геаграфіі, тэорыі эвалюцыі.
Член-карэспандэнт (1928) і правадзейны член (1946) АН СССР, прэзідэнт Геаграфічнага таварыства СССР (1940—1950), лаўрэат Сталінскай прэміі (1951, пасмяротна).