wd wp Пошук:

Леў Васільевіч Садоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўскі. Леў Васільевіч Садоўскі (1827 — ?) — архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1827 годзе[1].

Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].

У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара[1]. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. Адначасова займаў пасаду епархіальнага архітэктара[2]. У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку[1].

Творчасць

Прысутныя месцы (Мінск)

Кіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабора[3][4].

Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў.

У 1885 годзе ў Слуцку быў узведзены будынак Слуцкага духоўнага вучылішча(руск.) бел. па праекце Л. Садоўскага[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 298
  2. 1 2 Будынак на Трайчанах (руск.)
  3. Белинский. Собор Покрова Пресвятой Богородицы (руск.)
  4. Соборный храм Покрова Пресвятой Богородицы Архівавана 25 жніўня 2018. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пензенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»