wd wp Пошук:

Лептабоцыя манчжурская

Лептабоцыя манчжурская (Leptobotia mantschurica) — рыба сямейства ўюновых, род Лептабоцыя.

Характэрныя прыкметы

Цела падоўжанае, пакрытае прыкметнай луской. Пад вокам шып, які нясе пры падставе маленькі зубчык. Вусікаў 6: 4 на канцы лыча і 2 ў кутках рота. Ноздры збліжаныя, перагародка паміж імі выцягнутая ў кароткую лопасць. Галава сціснутая з бакоў, лыч падоўжаны, завостраны. Рот атачоны мясістымі вуснамі. Спіна зялёна-жоўта-белая, бакі серабрыстыя, часам крыху залацістыя. На целе няправільнай формы плямы, якія ствараюць цёмныя палоскі. Спінны і хваставы плаўнікі маюць такі жа колер, як і спіна, з некалькімі шэрагамі плямаў. Ля падставы хваставога плаўніка яркая чорная пляма. Плавальны пузыр мае невялікую вольную частку. Даўжыня цела да 20 см. Лад жыцця недаследаваны.

Распаўсюджанне

Басейн Амура (ад Благавешчанска да лімана).

Гаспадарчае значэнне

Не мае гаспадарчага значэння.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Карпападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)