wd wp Пошук:

Леганес

Леганес (ісп.: Leganés) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд. Горад з’яўляецца прадмесцем іспанскай сталіцы горада Мадрыд, знаходзячыся ад яго ў 11 кіламетрах на захад ад цэнтра горада.

Адукацыя

У Леганесе знаходзіцца філіял Універсітэта імя Карласа III, які быў заснаваны ў 1989 годзе, а менавіта вышэйшая політэхнічная школа (па-іспанску: Escuela Politecnica Superior), якая прапануе вывучэнне тэлекамунікацыйнай тэхнікі, прамысловай інжынерыі і вылічальнай тэхнікі, сярод многіх іншых спецыяльнасцей. Іншыя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў Хетафэ і Кальменарэха, аднак корпус у Леганесе з’яўляецца адзіным, што мае спартыўны цэнтр.

Турызм

Горад мае вельмі шырокі спектр крамаў і сямейных цэнтраў. Акрамя таго, ва ўсім раёнах горада маецца па меншай меры два вялікія паркі. У горадзе таксама маецца вялікая колькасць рэстаранаў, большасць з якіх размешчаныя ў цэнтры горада.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1280 годзе
Катэгорыя·Гарады аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Мадрыд