wd wp Пошук:

Леанід Ісідоравіч Шакінка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шакінка. Леанід Ісідоравіч Шакінка (нар. 18 мая 1927, в. Старыны, Лёзненскі раён — 15 верасня 1996) — беларускі графік. Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР.

Біяграфія

У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1987 гадах — мастацкі рэдактар часопіса «Нёман».

Л. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння.

Творчасць

Сярод работ вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і інш[1]. У 1988 - 1996 мастак стварыў серыю работ “Афганістан - мой боль”, якая прысвечана падзеям вайны ў Афганістане, загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. Серыя налічвае 15 работ. “Магчыма, некаторыя работы застаюцца недаказанымі, але, працуючы над гэтай серыяй, я не мог на ўсё адказаць, таксама, як і ніхто не рашаецца даць праўдзівага адказу аб той вайне. …Не судзіце, людзі, мяне жорстка за, можа, не поўнае супадзенне маіх работ з вашымі ўяўленнямі. Аўтар, пакуль што адзін за ўсіх работамі сваімі прыносіць пакаянне за вар’яцтва…” - казаў аўтар.

Зноскі

  1. Шакінка Леанід Ісідоравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе