wd wp Пошук:

Леанід Іосіфавіч Ячнеў

Леанід Іосіфавіч Ячнеў (5 мая 1924, в. Мохаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 21 красавіка 2011) — беларускі настаўнік, дзеяч самадзейнага мастацтва, аўтар песень, кіраўнік Клімавіцкага народнага хору раённага Дома культуры (1949—2005), заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Біяграфія

У 1934 годзе сям’я Ячневых пераехала з вёскі Махоўка, якая размяшчалася каля Савініцкай Цітаўкі, у вёску Паўлавічы. Тут ён стварыў аркестр, у састаў якога ўвайшлі мясцовыя хлапчукі.

У верасні 1940 года паступіў ў Мінскае музычнае вучылішча пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Але скончыць яго не выпала лёсам.

Прымусовыя работаў у Германіі. У чэрвені 1946 года вярнуўся да дому. Працягваў самастойныя музычныя заняткі па ігры на баяне. Калі ў вёсцы на месцы былога спіртзавода быў адкрыты дзіцячы дом (1947), працаваў у ім музычным кіраўніком. А са студзеня 1948 года па жнівень 1949 года працаваў баяністам і кіраўніком хору ў раённым Доме культуры мастацтва Гродзенскай вобласці. Тут жа закончыў дзевяць класаў вячэрняй школы працоўнай моладзі. Праз некаторы час едзе ў Маскву і паступае вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхналагічнага інстытута харчовай прамысловасці, які закончыў ў 1957 годзе. Апошнія дваццаць пяць гадоў працаваў настаўнікам матэматыкі ў СШ № 3. А побач з гэтым крочыла па жыцці і захапленне музыкай.

Творчасць

Яго пяру належаць цудоўныя песні, напісаныя на вершы паэтаў магілёўшчыны. Іх спявае Беларускі дзяржаўны хор. Песні Ячнева вельмі розныя па свайму настрою, па свайму тэмпераменту. Яны то велічныя, як «Прыдняпроўская прывітальная», то шчымлівыя да болю, як «Ляцяць жураўлі», то гарэзлівыя, як «Гарошына», то апантана-вясёлыя, як «Не прыходзьце, хлопцы, рана». Гэта песні ад душы і для душы, і таму яны ўпрыгожваюць рэпертуар любога песеннага калектыву: славутага або невядомага.

Амаль 60 гадоў гучыць голас Клімавіцкага народнага хору, у рэпертуары якога многія песні, напісаныя на вершы і паэтаў-клімаўчан. Усяго Леанідам Ячневым створана звыш 100 песень.

«Пад зоркай міру» — у 1987 годзе ў Мінску пад такой назвай выйшаў рэпертуарны зборнік песень самадзейных кампазітараў. У ім быў змешчаны 21 твор. Сярод іх і песня Л. Ячнева на вершы клімаўчаніна Г. Драздова «Зорка міру».

«Гордасць і слава твая, Беларусь» у 1998 годзе ў Мінску пабачыў свет зборнік песень з рэпертуару Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору БССР імя Г. I. Цітовіча, у якім іх усяго дзесяць. Зноў такі тут і песня Л. Ячнева на гэты раз на словы мясцовага паэта-барда М. Глуздова «Аб шчаслівай нашай долі», які працуе намеснікам галоўнага рэдактара раённай газеты.

«Я з тых мясцін» — зборнік песень самадзейных кампазітараў прыйшоў да сваіх аматараў у 1990 годзе. Выдадзены ён у Мінску Міністэрствам культуры БССР і Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтрам культуры. I ў гэтым зборніку сустракаем песню Леаніда Ячнева «Не прыходзьце, хлопцы, рана», аўтар вершаваных радкоў — адзін са старэйшых членаў літаратурнага аб’яднання «Зарніцы», якое дзейнічае пры раённай газеце, Іван Перагуд.

«Песні пачынаюцца з сэрцаў» — Альманах твораў самадзейных кампазітараў з такой назвай выйшаў у Магілёве ў 1993 годзе. Ён адкрываецца ўжо трыма песнямі кампазітара з Клімавіч. На старонках альманаха песні Л. Ячнева «Прыдняпроўская прывітальная», «А мне тая сніцца», «Раскажы, дзяўчынанька», вершы паэтаў I. Пехцерава, А. Русака, М. Мінчанкі. Зноўтакі варта адзначыць, што I. Пехцераў, М. Мінчанка — ураджэнцы Клімаўшчыны. Цікавая прадмова да гэтага альманаха, у якой між іншым гаворыцца: «Рэкі, вялікія і малыя, бяруць пачатак з крыніц і азёр. Песні, як рэкі, таксама маюць свой выток. Калі яны сапраўдныя, то заўжды выцякаюць з сэрцаў. Рэкі ўпадаюць у моры, песні, калі яны нарадзіліся ў сэрцах, — у акіян чалавечай памяці. Будзем спадзявацца, што творы, якія надрукаваны ў гэтым невялікім зборніку, таксама знойдуць сваю дарогу да чалавека… Старэйшына самадзейных кампазітараў у вобласці Леанід Ячнеў.

Ён заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Жыве ў г. Клімавічы, былы кіраўнік народнага хора народнай песні раённага Дома культуры. Песні Л. Ячнева друкаваліся ў калектыўных зборніках, што ўбачылі свет у Мінску, гучаць у прафесіянальных і многіх самадзейных калектывах».

Выданне зборніка «Мая Беларусь» прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння Л. I. Ячнева і 45-гаддзя творчай дзейнасці Клімавіцкага народнага хора. У ім сабраны музычныя творы напісаныя ў розныя гады жыцця і прысвечаныя Бёларусі, яе мінуламу і сучаснаму. У зборніку «Мая Беларусь» дзесяць песень. Дзве «Бацька наш — Магілёў» і «Ляцяць жураўлі» на вершы паэтаў-клімаўчан Г. Драздова і В. Храмянкова.

Адметным для Л.I. Ячнева быў і 1995 год. У Магілёве пабачыў свет зборнік самадзейных кампазітараў, які прысвечаны 50-годдзю Перамогі. Як адзначана ў прадмове да кнігі, гэта другі зборнік твораў членаў клуба самадзейных кампазітараў, які дзейнічае пры Магілёўскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы… I вось «Людзі каля Вечнага агню». Сама назва зборніка гаворыць аб тым, якія песні ўбачылі свет у ім. Вайна, Перамога, Радзіма. У гэтай кніжцы дзве песні Л. Ячнева. «Слава партызанам» на вершы У. Серыкава, «На могиле братской» на вершы I. Кажаева.

Чарговы зборнік песень кампазітараў Магілёўшчыны, які выпушчаны ў 1998 годзе, названы «Васільковае слова любві». I невыпадкова. У яго ўвайшлі творы аб каханні — адным з самых светлых пачуццяў. У гэтай кніжцы парадаваў прыхільнікаў свайга таленту і Леанід Іосіфавіч Ячнеў. Тут змешчана яга песня «Салёны чай» на вершы клімаўчаніна I. Перагуда.

Бiблiяграфiя

Творы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Магчымыя парушэнні аўтарскіх правоў
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе