wd wp Пошук:

Леанціна Прайс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прайс.

Леанціна Прайс (нар. 10 лютага 1927, г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская спявачка (сапрана).

Скончыла Джульярдскую музычную школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у тэатры «Ла Скала». 3 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку. 3 1985 выступае як камерная спявачка.

Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вялікім драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж. Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ). Сярод іншых партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Тоска («Тоска» Дж. Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т.л. цыкла «Песні самотніка» С. Барбера, створанага для яе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121807002 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Leontyne Price // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місісіпі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Джульярдскай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»