wd wp Пошук:

Леакадыя Іванаўна Богдан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Богдан. Леакадыя Іванаўна Богдан (5 мая 1931, в. Ліпчаны, Сувалкскае ваяводства — 26 ліпеня 1999, в. Кулакоўшчына, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Біяграфія

Нарадзілася 5 мая 1931 года ў в. Ліпчаны Сувалкскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Пасля заканчэння школы з 1949 па 1956 годы працавала закаркавальніцай бутэлек на Гродзенскім піваварным заводзе, пазней пераехала ў вёску[2].

З 1957 года — свінарка саўгаса «Пагранічнік» у в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах[1].

Працягвала працаваць свінаркай у саўгасе (пазней пераўтвораны ў калгас «Чырвоны барацьбіт») да выхада на пенсію.

Памерла 26 ліпеня 1999 года ў в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Богдан Леокадия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
  2. Богдан Елена Ивановна

Літататура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе