wd wp Пошук:

Лаяш Фюр

Лаяш Фюр (венг.: Lajos Für; 21 снежня 1930, Эдзьхазашрадоц, Венгрыя22 кастрычніка 2013, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Венгрыі (1990—1994).

Біяграфія

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Універсітэта імя Лаяша Кошута. У 1956 г. стаў асістэнтам прафесара таго ж універсітэта. Актыўны ўдзельнік падзей 1956 г., адзін іх распрацоўшчыкаў патрабаванняў паўстанцаў у Дэбрэцэне. Пасля ўводу савецкіх войскаў быў інтэрнаваны, звольнены з працы. У 1957 г. эміграваў у Францыю, але праз некалькі месяцаў вярнуўся. Да 1958 г. заставаўся без працы, потым быў бібліятэкарам, грузчыкам і настаўнікам пачатковай школы.

Пасля аб’яўлення ўсеагульнай амністыі 1963 г.:

У 1985 г. ізноў стаў удзельнікам сходаў дысідэнтаў. У 1987 г. выступіў адным з членаў-заснавальнікаў Венгерскага дэмакратычнага форума (ВДФ). У 1989 г. быў высунуты ад ВДФ на пост прэзідэнта. У 1989—1996 гг. — член Прэзідыума, у 1991 г. віцэ-прэзідэнт, да 1991 г. выканаўчы старшыня ВДФ. У 1994—1996 гг. — яго старшыня.

У 1990—1994 гг. — міністр абароны ў правацэнтрысцкім кабінеце Ёжэфа Антала. У 1990 г быў абраны ў Нацыянальны Сход, у 1996 г. пакінуў шэрагі ВДФ, застаючыся незалежным дэпутатам.

У 2007 г. прыняў рашэнне пра сыход з палітыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Lajos Für // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Ваш
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дэбрэцэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры абароны Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце