wd wp Пошук:

Лаціфа Аль Мактум

Лаціфа бінт Махамед Аль Мактум (II) (араб. لطيفة بنت محمد بن راشد آل مكتوم‎‎; нарадзілася 5 снежня 1985) — прынцэса (шэйха) ААЭ, член каралеўскай сям’і Дубая, дачка галавы Дубая, прэм’ер-міністра ААЭ шэйха Махамеда ібн Рашыда Аль Мактума і Хурыі Ахмед Аль Мааш з Алжыра[3], належыць да дома Аль-Фаласі. У шэйхі Лаціфы ёсць дзве адзінакроўныя сястры з тым жа імем (старэйшая і малодшая). Яна з’яўляецца роднай сястрой шэйхі Майты (1980), шэйхі Шамсы (1981) і шэйха Маджыда (1987).

Лаціфа Аль Мактум ІІ

Прынцэса Лаціфа здзейсніла ўцёкі з Дубая ў канцы лютага 2018 года. У выніку сумеснай аперацыі Індыі і ААЭ ў міжнародных водах паблізу берага Індыі 4 сакавіка 2018 года яе гвалтоўна вярнулі назад[4][5].

У снежні 2018 года праз дзевяць месяцаў маўчання пра інцыдэнт улады ААЭ апублікавалі фота прынцэсы Лаціфы разам з былой прэзідэнткай Ірландыі Мэры Робінсан. Згодна Робінсан, Лаціфа робіць уражанне чалавека з псіхічнымі праблемамі і атрымлівае неабходнае лячэнне, пра прынцэсу клапоцяцца сваякі. У сваю чаргу сябры Лаціфы настойваюць на тым, што да ўцёкаў прынцэса была ў здаровым розуме, і яе цяперашні стан можа быць толькі вынікам працяглага ўтрымання ў зняволенні або гвалтоўнага прымянення да яе медыкаментаў[6].

Запіс відэасведчання Лаціфы

11 сакавіка 2018 года было апублікавана 39-хвіліннае відэа[3], зробленае Лаціфай да яе спробы ўцёкаў з Дубая. Яно прызначалася для публікацыі ў выпадку, калі яе жыццё было ў небяспецы, было запісана ў кватэры сяброўкі Ціны (Tiina Jauhiainen), грамадзянкі Фінляндыі, і загадзя адпраўлена давераным асобам. У гэтым відэа прынцэса Лаціфа распавядае пра сваю сям’ю, абставіны, што прывялі да яе рашэння здзейсніць уцёкі, абвінавачвае бацьку ў жорсткім абыходжанні з ёй, яе сястрой Шамсой і іншымі непакорлівымі сваячкамі. У прыватнасці Лаціфа распавядае пра сваё больш чым трохгадовае адзіночнае зняволенне пасля першай спробы ўцёкаў у шаснаццацігадовым узросце, катаваннях (жорсткае збіццё, утрыманне ў цемры, адмова ў сродках гігіены), якія яна зазнала, а таксама высоўвае шэраг іншых сур’ёзных абвінавачванняў на адрас бацькі. Паводле слоў Лаціфы, Шамса, якую таксама злавілі пасля ўцёкаў[7], калі той было дзевятнаццаць, з тых часоў жыве пад штохвілінным кантролем медыкаў і супраць волі прымае прэпараты, што цалкам прыгнятаюць яе асобу.

Відэа ўтрымлівае папярэджанне, што калі яно дасяжнае для прагляду, значыць прынцэса нежывая альбо знаходзіцца ў вельмі кепскай сітуацыі[3][6][8].

Зноскі

  1. 1 2 Latifa Bint Mohammed bin Rashid Al Maktoum Праверана 12 сакавіка 2021.
  2. Explained: What is in Princess Latifa’s letter to the UK authorities? — 2021.
  3. 1 2 3 https://www.youtube.com/watch?v=UN7OEFyNUkQ
  4. https://www.theguardian.com/sport/2018/apr/18/runaway-32-year-old-princess-brought-back-to-dubai
  5. https://player.fm/series/series-1789846/the-plight-of-princess-latifa-427
  6. 1 2 https://www.svtplay.se/video/21173827/flykten-fran-dubai
  7. https://www.theguardian.com/uk/2001/dec/15/jamiewilson.stuartmillar1
  8. https://www.nytimes.com/2019/02/10/world/middleeast/princess-latifa-sheikha-dubai.html

Спасылкі

Афіцыйны сайт кампаніі #FREELATIFA

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы