wd wp Пошук:

Лацінская Вікіпедыя

Лацінская Вікіпедыя (лац.: Vicipaedia Latina) — раздзел Вікіпедыі на лацінскай мове.

Гісторыя

Спачатку ў Лацінскай Вікіпедыі дамінавалі тэмы з класічнай гісторыі, але ў 2006 годзе з’явілася група новых удзельнікаў, якая істотна пашырыла асвятленне тэм XX ст., такіх як поп-культура і тэхналогіі. Каб мець справу з паняццямі, якія не існавалі ў класічныя лацінскія часы, былі ўведзены ў абарот новыя словы, што стала прычынай дэбатаў.[1] У Лацінскай Вікіпедыі карыстаюцца класічнай латынню (latinitas) і неалагізмы выражаюць у асноўным з дапамогай лацінскіх слоў і іх камбінацый.

Лацінская Вікіпедыя 100 000 артыкулаў (18 снежня 2013)

Спасылкі

  1. Gomes, Lee. Veni, Vidi, Wiki: Latin Isn’t Dead On ‘Vicipaedia’ (English), Wall Street Journal (29 верасня 2007). Праверана 29 верасня 2007.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя
Катэгорыя·Раманскія Вікіпедыі
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Лацінская мова
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі