wd wp Пошук:

Латвійская хрысціянская акадэмія

Латвійская хрысціянская акадэмія (лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Юрмале.

Характарыстыка

Вучэльня заснаваная 12 мая 1993 года ў мясцовасці Булдуры ў Юрмале. У акадэміі вучацца студэнты ўсіх хрысціянскіх канфесій. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Скайдрытэ Гутмане. Акадэмія з’яўляецца камерцыйнай кампаніяй - таварыствам з абмежаванай адказнасцю.

Акадэмія - гэта ўстанова акадэмічнай і прафесійнай вышэйшай адукацыі і навукі, дзе абітурыенты маюць права вучыцца пасля атрымання сярэдняй адукацыі. У Акадэміі рэалізуюцца акадэмічныя і прафесійныя навучальныя праграмы. Пасля засваення навучальных праграм прысуджаецца ступень бакалаўра і магістра.

У 1997 годзе акадэмія атрымала дзяржаўную акрэдытацыю, а ў 1998 годзе адбыўся яе першы выпуск. У 2002 годзе акадэмія пачала ўзнагароджваць тытулам ганаровага доктара грамадзян Латвіі і замежнікаў. У 2003 годзе вучэльня стала членам Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў.

Адукацыйныя праграмы:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання