wd wp Пошук:

Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія

Латвійская спартыўна-педагагічная акадэмія (лат.: Latvijas Sporta pedagoģijas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Гісторыя

6 верасня 1921 года Кабінет міністраў Латвіі прыняў рашэнне аб стварэнні Латвійскага інстытута фізічнага выхавання. Навучанне ў інстытуце працягвалася 2 гады і ўключала 1 400 гадзін тэарэтычных і практычных заняткаў. Пры падрыхтоўцы спецыялістаў акцэнт рабіўся на іх практычнай падрыхтоўцы, якая складала 65 % усяго навучання. Інстытут быў зачынены ў 1925 годзе, і за 5 гадоў яго існавання (1921-1925) было атэставана 79 выкладчыкаў гімнастыкі.

2 кастрычніка 1926 года ў Латвійскім універсітэце быў адкрыты Інстытут фізічнага выхавання. Працягласць навучання складала 3 гады. За час сваёй дзейнасці (19291940) інстытут падрыхтаваў 189 спецыялістаў па фізічнай культуры, з іх 179 атрымалі дыплом аб паспяховым заканчэнні інстытута, а 10 - даведку аб навучанні. Інстытут спыніў сваё існаванне ў 1940 годзе.

Пасля Другой сусветнай вайны пачаў сваю працу Латвійскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. У 1959 годзе быў пабудаваны вучэбна-спартыўны комплекс па вуліцы Брывібас, 333. У 1982 годзе быў пабудаваны яшчэ адзін будынак для вучэбна-спартыўных баз, а ў 1986 годзе - зала лёгкай атлетыкі. За час існавання інстытут падрыхтаваў 5 522 спецыяліста з вышэйшай адукацыяй і 151 з сярэдняй спецыяльнай. 5 лістапада 1991 года Міністэрства адукацыі Латвійскай Рэспублікі змяніла назву ўстановы на Латвійскую спартыўна-педагагічную акадэмію.

У перыяд з 1921 па 2017 годы вучэльню агулам скончылі 10 272 спецыялісты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання