wd wp Пошук:

Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудрыс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шугля. Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская (у дзявоцтве Кудрыс, у 1983—1997 гадах мела прозвішча Шугля; нар. 3 красавіка 1961, вёска Слабада Мазырскага раёнаГомельскай вобласці) — беларуская доктарка, педагог. Даследчыца ў сферы дзіцячай стаматалогіі.

Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар больш за 185 навуковых работ, у тым ліку суаўтар 4 вучэбных дапаможнікаў і 20 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Жыве ў горадзе Мінску.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Уладзіміра Анікеевіча і Ірыны Андрэеўны Кудрыс, у якой выхоўвалася трое дзяцей. Скончыла ў 1978 годзе Слабадскую сярэднюю школу Мазырскага раёна. У 1978—1983 гг. вучылася ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці «Стаматалогія».

Працавала ў 5-й стаматалагічнай паліклініцы г. Мінска (1983—1985), 2-й дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы г. Мінска (1985—1988), на кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзроста Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта асістэнтам (1988—1997); дацэнтам (з 1997 па цяперашні час) [1]. Урач-стаматолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Навуковая дзейнасць

У 1994 годзе абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму «Стан і функцыянальная характарыстыка органаў поласці рота ў дзяцей з хранічным гастрадуадэнітам». Навуковая значнасць дысертацыйнага даследвання палягае ў тым, што ўпершыню вывучаны клініка-функцыянальныя асаблівасці стану органаў поласці рота ў залежнасці ад часу захворвання і кіслотаўтвараючай функцыі страўніка. Вызначаны істотныя адрозненні паміж паказчыкамі стаматалагічнага статуса хворых і практычна здаровых дзяцей. Устаноўлены найбольш інфарматыўныя паказчыкі паталагічнага стану поласці рота ў дзяцей з хранічным гастрадуадэнітам. Упершыню вывучаны ўплыў правадзімага агульнага стацыянарнага і рэабілітацыйна-этапнага лячэння на дынаміку паталагічных змен у поласці рота. Дадзеныя, якія былі атрыманы падчас даследвання, далей былі выкарыстаны для распрацоўкі комплекса стаматалагічнай лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям з хранічным гастрадуадэнітам. Вызначаныя паталагічныя змены стану органаў поласці рота ў хворых дзяцей з’яўляюцца фактарамі рызыкі развіцця стаматалагічных захворванняў і дазваляюць абгрунтаваць рацыянальныя метады прафілактыкі карыеса зубоў і хвароб парадонта, навучанне гігіене поласці рота дзяцей. Вызначаныя паталагічныя змены стану органаў поласці рота могуць быць выкарастаны педыятрамі для здагадкі наяўнасці яшчэ не дыягнаставаных захворванняў гастрадуадэнальнай зоны ў дзяцей.

Аўтар больш за 185 навуковых работ, у тым ліку суаўтар 4 вучэбных дапаможнікаў і 20 вучэбна-метадычных дапаможнікаў [2].

Сфера навуковых інтарэсаў: тэрапія карыеса і паталогіі пульпы зубоў у дзяцей, дыягностыка і лячэнне травмаў часовых і пастаянных зубоў, захворванняў слізістай абалонкі поласці рота і перыядонта ў дзяцей, удасканаленне метадаў кіравання паводзінамі дзяцей на стаматалагічным прыёме [3].

Удзельніца V з’езда Навукова таварыства гастраэнтэролагаў Расіі, 2005; XV кангрэса Таварыства дзіцячых стаматолагаў Германіі (DGK), 2008. Сяброўка Беларускага стаматалагічнага таварыства, узнагароджана сярэбраным значкам у гонар 40-годдзя кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзроста БДМУ.

Аўтар навукова-пазнавальных артыкулаў у часопісе «Пралеска» (рубрыка «Паслухаем доктара») [4].

Бібліяграфія

Найбольш значныя публікацыі:

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/6291/
  2. http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001=%22BY-SEK-315112%22&lst_siz=20
  3. https://umkastom.com/nasha-komanda/kozlovskaya-larisa-vladimirovna.html Архівавана 6 сакавіка 2021.
  4. ttp://praleska-red.by/tag/zdorove/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слабадзе (Мазырскі раён)
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі