wd wp Пошук:

Ларыса Ніканаўна Яшэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яшэнка. Ларыса Ніканаўна Яшэнка (17 лютага 1921, с. Качанаўка, Хмяльніцкі раён, Вінніцкая вобласць, УССР) — беларускі археограф, архівіст.

Біяграфія

У 1939 скончыла СШ і паступіла ў Феадасійскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут на факультэт рускай мовы і літаратуры. Пасля яго заканчэння з 1941 па 1944 працавала ў Лянгарскай СШ Хатырчынскага раёна Самаркандскай вобласці. У 1944—1945 настаўнічала ў Ялцінскім раёне ў Крыму (с. Ушчэльнае).

У 1945 годзе выйшла замуж за вайскоўца і пераехала на месца службы мужа ў Гомель. У сакавіку—ліпені 1946 года працавала ў школе пры Доме афіцэраў Асіповіцкага гарнізона. 3 ліпеня 1948 года стала начальнікам аддзела дарэвалюцыйных фондаў Дзяржархіва Мінскай вобласці, з верасня 1953 — старшым навуковым супрацоўнікам архіўнага аддзела УМУС па Маладзечанскай вобласці. Праз два месяцы была прызначана выконваючай абавязкі начальніка Дзяржархіва Маладзечанскай вобласці. У 1954 годзе пераехала ў Мінск, дае працавала інспектарам кадраў АУ МУС БССР, а з красавіка 1955 стала навуковым супрацоўнікам выдавецкага аддзела, потым старшым навуковым супрацоўнікам-археографам, рэдактарам. Адказны складальнік зборнікаў дакументаў «Проведение сплошной коллективизации сельского хозяйства Белорусской ССР. Ноябрь 1929—1932» (1973), «Индустриализация Белорусской ССР. 1926—1941» (1975), «Подготовка сплошной коллективизации сельского хозяйства Белорусской ССР. Ноябрь 1927 г. — ноябрь 1929 г.» (1976) і інш. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў «Комитеты бедноты Белоруссии» (1958), «Борьба за Советскую власть в Белоруссии» (Т. 1. 1968; Т. 2.1971) і інш. Член рэдкалегіі «Научно-информационного бюллетеня АУ при Совете Министров БССР». 3 сакавіка 1976 на пенсіі.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Галоўархіва СССР (1962).

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар