Ларыса Іванаўна Цімошык — беларуская журналістка.
У 1987—1992 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў аддзеле культуры газеты «Звязда» (1992—2015). Адначасова з 2008 года — старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Выкладае курсы «Праблемы літаратуры і мастацтва ў СМІ», «Аглядальнік па культуры», «Культурастваральная дзейнасць СМІ». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2016—2019). Член Саюза журналістаў Беларусі.