wd wp Пошук:

Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі

Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі (ЛТР) — штучныя створаныя і/ці ператвораныя сродкамі ландшафтнай архітэктуры натуральныя тэрыторыі прыроднага комплексу — лесапаркі, лугапаркі, паркі, сады, бульвары, скверы, водна-зялёныя сістэмы (ВЗС), азелянёныя тэрыторыі рознага функцыянальнага прызначэння — жылога, грамадскага, камунальнага, вытворчага і інш. Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі населеных пунктаў і прыгарадных зон прызначаны для арганізацыі рэкрэацыйнай дзейнасці і паляпшэння стану навакольнага асяроддзя. Яны павінны фарміраваць прыродны каркас паселішча ў выглядзе адзінай сістэмы адкрытых і азелянёных прастор, мець зручныя пешаходныя і транспартныя сувязі з жылымі і грамадскімі тэрыторыямі населенага пункта.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі