wd wp Пошук:

Ламберт Герсфельдскі

Ламберт Герсфельдскі (лац.: Lambertus Hersfeldensis) (памёр у 1080-я гг.) — нямецкі аналіст. Паходзіў з заможнай сям’і, атрымаў добрую царкоўную адукацыю. У 10581077 гг. — манах Герсфельдскага манастыра ў Цюрынгіі. Напісаў шэраг твораў, з якіх захаваліся цалкам «Аналы» і часткова «Гісторыя Герсфельдскага манастыра». «Аналы» ўтрымліваюць багаты матэрыял па палітычнай гісторыі нямецкіх зямель з 1040 па 1077 гг. Асабліва падрабязна распавядаецца пра Саксонскае паўстанне 1073 – 1075 гг. і пра сутыкненне паміж імператарам Генрыхам IV і рымскім папай Рыгорам VII, у прыватнасці пра сустрэчу ў Каносе; Ламберт Герсфельдскі дае таксама апісанне паўстання гараджан Кёльна супраць архіепіскапа Анона (адно з ранніх звестак пра гарадскі рух). У барацьбе за інвестытуру Ламберт Герсфельдскі выступаў ідэолагам тых кругоў феадальнай шляхты, якія былі апазіцыйна настроены да Генрыха IV, што адбілася на асвятленні ім палітычнай гісторыі.

Творы

Зноскі

  1. Lambert Of Hersfeld // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lambert von Hersfeld // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #10095135X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 ліпеня 2020.
  4. Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 ліпеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Бенедыкцінцы
Катэгорыя·Гісторыкі XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гесэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1081 годзе
Катэгорыя·Лацінскія гісторыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1025 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паэты XI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храністы