wd wp Пошук:

Ламберта Заньер

Ламберта Заньер (італ.: Lamberto Zannier; 15 чэрвеня 1954, Фаган’я, Італія) — італьянскі дыпламат, былы генеральны сакратар АБСЕ (2011—2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 года ў муніцыпалітэце Фаган’я (на паўночным усходзе Італіі).

З 1976 года — у Міністэрстве замежных спраў Італіі. Працаваў у пасольствах Італіі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Аўстрыі і Нідэрландах.

У 1998—1999 гадах прымаў удзел у перамовах па адаптацыі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ).

З 2002 па 2006 год займаў пасаду дырэктара цэнтра АБСЕ па прадухіленні канфліктаў ў Вене.

З чэрвеня 2008 года па чэрвень 2011 года быў спецпрадстаўніком ААН па Косава і кіраўніком місіі ААН па справах часовай адміністрацыі ў Косава.

У чэрвені 2011 года Ламберта Заньер быў абраны генеральным сакратаром АБСЕ.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Дыпламаты Італіі
Катэгорыя·Постаці АБСЕ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Удзінэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН