wd wp Пошук:

Лазовіцкая місія езуітаў

Лазовіцкая місія езуітаў — місія езуітаў, якая існавала ў в. Лазовіцы Мсціслаўскага ваяводства (цяпер в. Лазовіца ў Клімавіцкім раёне) у 1752—1820 гадах. Заснаваў Ян Кіркор, падчашы мсціслаўскі, які пабудаваў місійны дом і драўляны касцёл Св. Тройцы як філіяльны касцёл парафіі Мсціслаўскага кляштара кармелітаў (з 1776 асобная парафія). Місія залежала ад Мсціслаўскага езуіцкага калегіума. Тут звычайна было 3 місіянеры, адзін з якіх загадваў парафіяй, інш. праводзілі душпастырскую дзейнасць, выкладалі ў школе (працавала ў 1799—1807). Місія закрыта пасля скасавання ордэна езуітаў у Расійскай імперыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·З’явіліся ў 1752 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Клімавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Зніклі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Ордэн езуітаў на Беларусі
Катэгорыя·1752 год у Беларусі
Катэгорыя·Лазовіца (Клімавіцкі раён)