Лажэры-От — велізарнае скальнае навісанне, якое знаходзіцца недалёка ад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у французскім дэпартаменце Дардонь. Познепалеалітычнае археалагічнае паселішча[1][2].
Першыя працы ў мясцовасці пад кіраўніцтвам Э. Лартэ і Г. Крысці, былі праведзены ў 1863 годзе[3]. У ходзе раскопак пад навісаннем былі адкрытыя багатыя стратыграфічныя серыяцыі(англ.) бел., якія змяшчаюць узроўні гравецкай, арыньякскай, салютрэйскай і мадленскай культур[2]. Знаходкі ўтрымліваюць прыклады першабытнага мастацтва, у прыватнасці, вырабленую са слановай косці статую жанчыны (так званая Венера) і рэльефную разьбу па косці[4].