Лаадамант (стар.-грэч.: Λαοδάμας, «які ўтаймоўвае народы») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Этэокла[2]. Фіванскі цар. Яго апекуном быў Крэонт[3]. Пры паходзе эпігонаў у першай бітве забіў Эгіялея, але перамаглі аргівяне, і Лаадамант з фіванцамі бег у Ілірыю[4]. Прысвяціў трыножнік у храм Апалона Ісменія[5].