wd wp Пошук:

Кіёск Траяна

Кіёск Траяна на востраве Агіліка
Кіёск Траяна
Фота, зробленае ў 1854 годзе Джонам Біслі Грынам

Кіёск Траяна - гэта гіпетральны храм размешчаны на востраве Агілкія(англ.) бел.. Адзін з найбуйнейшых старажытных егіпецкіх помнікаў, якія захаваліся дасюль, ён быў пабудаваны Рымскім імператарам Траянам. Кіёск быў пабудаваны на востраве Філы, непадалёк ад ніжняга краю Асуанскай плаціны. Тым не менш, пазней ён быў перавезены на востраў Агіліка ў 1960-х гадах праз клопат ЮНЕСКА, каб захаваць яго ад пад’ёму ўзроўня Нілу з-за будаўніцтва Асуанскай плаціны.

Гэта пабудова мае прамавугольную ў плане форму памерам 15 на 20 метраў, складае 15,85 метраў у вышыню. Яе функцыя заключаецца, верагодна, у тым, каб быць “хованкай баркі(англ.) бел. Ісіды на ўсходнім беразе” вострава Філы. Яго калоны, размешчаныя ў плане па схеме 4 на 5, нясуць “розныя, багата структураваныя кампазітныя капітэлі, якія ўвянчаныя слупамі вышынёй 2.10 метра” і першапачаткова “прызначаныя быць пастаментамі для фігур бесаў(руск.) бел., падобных на выкарыстаныя ў дамах нараджэння ў комплексах вострава Філы, Арманта(руск.) бел. і Дэндэры(англ.) бел. хоць гэтыя дэкарацыі і не былі ніколі завершаныя.

Збудаванне цяпер стаіць без даху[1], але разеткі ў межах структуры архітраваў вызываюць здагадку, што яго дах, які была зроблены з драўніны, быў сапраўды пабудаваны ў старажытныя часы[2]. Тры 12.50-метровых, як мяркуецца, трохкутных фермы, былі ўстаўлены ў выступ у задняй частцы каменнага скляпення даху[3]. Гэты будынак уяўляе сабой прыклад незвычайнага спалучэння дрэва і каменя ў адзінай архітэктурнай структуры егіпецкага храма[4].

Зноскі

  1. Jaś Elsner, Imperial Rome and Christian Triumph: The Art of the Roman Empire, Oxford University Press, 1998. p.134.
  2. Arnold, p.235.
  3. Arnold, pp.235-236.
  4. Arnold, p.236.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Археалогія ў Егіпце
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Егіпта