У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клішчэўскі. Кірыл Сяргеевіч Клішчэўскі (нар. 19 красавіка 1993) — беларускі хакеіст (хакей на траве). Майстар спорту Беларусі.
На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР г. Брэст, трэнер — А. Л. Караткоў. У наш час асабісты трэнер — Л. У. Аніжук. Выступае за СК «Будаўнік» і мужчынскую зборную Беларусі па хакеі на траве[ru].