wd wp Пошук:

Кірыл Васільевіч Габурыч

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кірыл Васільевіч Габурыч (рум.: Chiril Gaburici; нар. 23 лістапада 1976 года, Лаганешты, Малдаўская ССР, СССР) — малдоўскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, прадпрымальнік. 18 лютага 2015 года парламентам Малдовы зацверджаны ў пасады прэм’ер-міністра краіны[1]. Падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 года.

Біяграфія

Кірыл Габурыч нарадзіўся 23 лістапада 1976 года ў сяле Лаганешты, Катоўскага раёна, Малдаўскай ССР.

У 2001—2003 гадах з’яўляўся прадстаўніком аддзела рэгіянальных продажаў аператара сотавай сувязі Moldcell, дзе адказваў за развіццё аператара на поўначы краіны. Потым да 2004 года працаваў начальнікам аддзела рэгіянальных продажаў Moldcell. З мая 2004 года да кастрычніка 2008 года быў дырэктарам дэпартамента продажаў Moldcell. 1 лістапада 2008 года прыступіў да выканання абавязкаў генеральнага дырэктара Moldcell.

У 2012 годзе Габурыч перабраўся ў Азербайджан, дзе ўзначаліў Azercell Telekom. У снежні 2014 года самахоць пакінуў пост прэзідэнта кампаніі.

14 лютага 2015 году дэкрэтам прэзідэнта Малдовы Нікалае Цімофці прызначаны кандыдатам на пост прэм’ер-міністра краіны. 18 лютага за ўрад Габурыча прагаласавалі 60 (са 101) дэпутатаў парламента.

Пасля таго, як Генпракуратура Малдовы пачала расследаванне падробкі дыплома пра адукацыю Габурыча, падаў у адстаўку з паста прэм’ер-міністра Малдовы 12 чэрвеня 2015 года[2]. Неўзабаве пасля адстаўкі справа была закрыта ў звязку з заканчэннем тэрміну даўнасці: дыплом быў выдадзены ў 1995 годзе, а тэрмін даўнасці па такіх справах складае 2 гады[3].

Зноскі

  1. Премьером Молдавии стал специалист по сотовой связи. Азербайджана.
  2. Премьер-министр Молдавии объявил об отставке | РИА Новости
  3. Прокуратура закрыла дело о фальсификации диплома Кирилла Габурича Архівавана 4 сакавіка 2016. — Interlic — 2 июля 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хынчэшцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Малдовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў