wd wp Пошук:

Кірыгуа

Кірыгуа (ісп.: Quiriguá) — горад цывілізацыі мая, цяпер — месца раскопак на тэрыторыі дэпартамента Ісабаль, паўднёва-ўсходняя Гватэмала. Размяшчаецца ў даліне ракі Матагуа на плошчы каля 3 км², цырыманіяльны цэнтр горада знаходзіцца на паўночным беразе ракі.

У класічны перыяд (200—900 гг.) Кірыгуа размяшчалася на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Першае паселішча з’явілася ў II стагоддзі н. э., будаўніцтва акропаля пачалося прыкладна ў 550 годзе. У VIII стагоддзі горад інтэнсіўна развіваўся, прычым блізкасць дэкаратыўнага стылю архітэктуры і скульптуры да Капана сведчыць аб цеснай узаемасувязі. Да перамогі над Капанам ў 738 годзе Кірыгуа быў яго васальнай дзяржавай. У часы праўлення Каўак Скі (723—784 гг.) зрабіўся сталіцай квітнеючай незалежнай дзяржавы. К сярэдзіне IX стагоддзя Кірыгуа прыходзіць у заняпад.

Упершыню разваліны Кірыгуа ў 1840 годзе вывучыў англійскі мастак Фрэдэрык Казервуд, а пазней — англійскі вучоны А. П. Модслі і экспедыцыі Археалагічнага інстытута Амерыкі і інстытута Карнегі. Самыя вядомыя скульптурныя статуі — высокія 4-гранныя стэлы, скульптурныя календары і мудрагелістыя скульптуры міфічных пачвар, якія з’яўляюцца важнай крыніцай ведаў аб цывілізацыі мая.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Гватэмале
Катэгорыя·Гарады мая
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Гватэмале