wd wp Пошук:

Кількі

Кількі — агульная назва дробных рыб сямейства селядцовыя. Аб’ядноўваюць 2 віды: цюлькі і шпроты. Цюлькі (4 віды) пашыраны ў Азоўскім, Каспійскім і Чорным морах; шпроты (6 відаў) — у паўночнай частцы Атлантыкі (у тым ліку ў Балтыйскім і Чорным морах) і ў Паўднёвым паўшар’і. У цюлек ад горла да ануса цягнецца «кіль» (адсюль назва), 2 апошнія прамяні ў анальным плаўніку падоўжаныя.

Даўжыня да 18 см, тлушчу ў шпротаў 15,2 %, у цюлек да 18,5 %. Стайныя, планктонаедныя рыбы. Ікра пелагіевая. Аб’ект промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нетаксанамічныя групы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum