wd wp Пошук:

Кікіны палаты

Кікіны палаты — помнік архітэктуры пятроўскага барока, які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу па адрасе Стаўрапольская вуліца, дом 9.

Гэта адзіны захаваны да нашага часу дом адмірала-дарадцы і аднаго з паплечнікаў Пятра I — Аляксандра Васілевіча Кікіна (Кікін меў таксама ўчастак у цэнтры горада, на месцы якога зараз размешчаны Зімні палац). Дом быў пабудаваны ў 1714—1720 гадах невядомым архітэктарам (меркавана Андрэасам Шлютэрам) недалёка ад Смалянога двара. У 1718 годзе Кікін быў пакараны за арганізацыю ўцёкаў з Расіі царэвіча Аляксея Пятровіча, а яго дом узяты ў казну.

У 1719—1727 гадах тут знаходзілася калекцыя пятроўскай кунсткамеры і асабістая бібліятэка Пятра I. У 1720-х гадах Кікіны палаты былі перабудаваны невядомым архітэктарам. З 1733 года тут размясціліся канцылярыя, лазарэт і царква лейб-гвардзейскага коннага палка.

У 1829 годзе будынак быў перабудаваны па праекце архітэктара Аляксандра Штаўберта, а дэкор у стылі барока знішчаны.

Падчас Ленінградскай блакады Кікіны палаты моцна пацярпелі, але ў 1952—1956 гадах былі адноўлены ў меркаваным першапачатковым выглядзе архітэктарам Ірынай Бенуа. У цяперашні час у будынку размяшчаецца музычны ліцэй.

У сакавіку 2020 г. пачалася маштабная рэстаўрацыя фасада палат.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Рускае барока
Катэгорыя·Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі