wd wp Пошук:

Кіеўскі хрысціянскі ўніверсітэт

Кіеўскі хрысціянскі ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова тэалагічнага профілю, якая мае статус універсітэта і знаходзіцца ў Кіеве. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Усеўкраінскі саюз аб’яднанняў евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Гісторыя

Гісторыя навучальнай установы пачалася ў кастрычніку 1992 года, калі місіянерская арганізацыя PRO Mission Inc. (ЗША) атрымала запрашэнне арганізаваць факультэт тэалогіі ў расійскай Акадэміі сучасных ведаў. У лютым 1993 года, пасля чатырох месяцаў падрыхтоўкі, на базе акадэміі быў адкрыты Расійска-амерыканскі хрысціянскі інстытут. Сярод першых студэнтаў былі выхадцы не толькі з Расіі, але і з Украіны і іншых краін СНД. Праз два гады, у 1995 годзе, па запрашэнні старшыні Усеўкраінскага саюза аб’яднанняў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Г. І. Каменданта інстытут быў пераведзены ў Кіеў і атрымаў назву «Украінска-амерыканскі хрысціянскі ўніверсітэт». У верасні 1997 года ўстанова атрымала дзяржаўную рэгістрацыю і назву, стаўшы Кіеўскім хрысціянскім універсітэтам, заснавальнікам якога з’яўляецца Усеўкраінскі саюз аб’яднанняў евангельскіх хрысціян-баптыстаў. У 1999 годзе ўніверсітэт пераехаў на новае месца — у раён прамысловай забудовы на левым беразе Дняпра ў Кіеве, дзе набыў і рэканструяваў тры будынкі. Гэта дало магчымасць павялічыць колькасць студэнтаў. Так, у 2001 годзе ва ўстанове навучалася 75 студэнтаў на стацыянарных праграмах. Тады ж пачалося планаванне будаўніцтва новага вучэбна-адміністрацыйнага будынка. Магчымасці тэрыторыі дазвалялі размясціць каля 200 студэнтаў стацыянарнай формы навучання пры наяўнасці новага вучэбна-адміністрацыйнага будынка. У 1999 годзе ўніверсітэт пачаў працэс акрэдытацыі трох праграм, які быў паспяхова завершаны ў кастрычніку 2003 года.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1995 год ва Украіне
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Баптызм