wd wp Пошук:

Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архіепіскапы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — прадстаяцелі Уніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў 15961839 гадах. Пасля свайго абрання зацвярджаліся Папам Рымскім.

Кафедра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы[1].

24 лютага 1807 года Папа Рымскі Пій VII падпісаў булу «In universalis Ecclesiae regimine», паводле якой абвяшчалася ўніяцкая Галіцкая мітраполія і зацвярджалася кандыдатура на пасаду мітрапаліта, як правапераемніка Кіеўскай уніяцкай мітраполіі.

Мітрапаліты

Выява / герб Імя Гады служэння Гады жыцця Каментарый
1Міхаіл Рагоза1596159915401599у 15891596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі
2Іпацій Пацей1599161315411613ад 1593 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
3Іосіф Руцкі1613163715741637дагэтуль епіскап Галіцкі
4Рафаіл Корсак1637164015951640дагэтуль епіскап Галіцкі, а таксама епіскап Тураўскі і Пінскі
5Антон Сялява1641165515831655ад 1624 архіепіскап Полацкі
6Гаўрыла Календа1665167416061674ад 1655 адміністратар мітраполіі і архіепіскап Полацкі
7Кіпрыян Жахоўскі1674169316351693ад 1674 архіепіскап Полацкі
8Леў Шлюбіч-Заленскі1694170816381708ад 1679 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
9Юрый Вінніцкі1708171316601713адміністратар ад 1708, епіскап Перамышльскі ад 1700
10Леў Кішка1714172816681728ад 1711 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
11Атанасій Шаптыцкі1729174516851745ад 1715 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
12Фларыян Грабніцкі1745176216841762ад 1719 архіепіскап Полацкі
13Феліцыян Піліп Валадковіч1762177816971778ад 1756 епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі
14Леў Шаптыцкі1778177917171779ад 1749 епіскап Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі
15Ясон Смагаржэўскі1780178817141788ад 1762 архіепіскап Полацкі
16Феадосій Растоцкі1788180517251805фактычна да 1795
17Іраклій Лісоўскі1806180917341809фактычна ад 1795, не зацверджаны Папам Рымскім, архіепіскап Полацкі ад 1784
18Рыгор Кахановіч1809181417501814ад 1807 епіскап Луцкі і Астрожскі
19Іасафат Булгак1817183817581838ад 1798 епіскап Берасцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архіепіскап Полацкі)

Гл. таксама

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты