wd wp Пошук:

Кіеўская рысавальная школа

Кіеўская рысавальная школа — навучальная мастацкая ўстанова ў Кіеве (18751901), заснаваная ўкраінскім мастаком-педагогам Мікалаем Мурашкам(руск.) бел.. Фінансавалася за кошт гарадскога бюджэту і ахвяраванняў мецэната Івана Цярэшчанкі(руск.) бел..

Гісторыя

У 1901 годзе на аснове малявальнай школы М. І. Мурашкі было арганізавана вучылішча, якое перайшло ў падпарадкаванне Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

Адрасы

Спачатку школа знаходзілася ў доме Тарноўскага на Трохсвяціцельскай вуліцы(руск.) бел., у 1876—1880 гг. — у адным з памяшканняў гарадской думы, у 1880—1882 гг. — доме на Афанасьеўскай вуліцы(руск.) бел., у 1882—1991 гадах — на вуліцы Вялікай Уладзімірскай(руск.) бел..

Вядомыя вучні

У школе вучыліся В. А. Сяроў (1876—1878), Я. М. Кругер (1883—1886), К. С. Малевіч (1895—1896). Школа адыграла вялікую ролю ў падрыхтоўцы ўкраінскіх нацыянальных мастакоў, у ёй атрымалі адукацыю М. К. Піманенка(руск.) бел., А. А. Мурашка(руск.) бел., С. П. Кастэнка(укр.) бел., Р. К. Дзядчанка(руск.) бел., С. І. Блонская(руск.) бел., І. С. Іжакевіч, а таксама Р. П. Святліцкі(руск.) бел., М. І. Жук(укр.) бел., В. Д. Замірайла(руск.) бел., А. А. Куранной[ru], Ф. С. Красіцкі(укр.) бел., Ф. У. Шаўрын(руск.) бел. і іншыя.

Выкладчыкі

У 1875—1901 гадах школай кіраваў і выкладаў у ёй Мікалай Мурашка(руск.) бел.. Тут таксама выкладалі X. П. Платонаў(руск.) бел., М. К. Піманенка(руск.) бел., І. Ф. Селязнёў(руск.) бел..

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Рысавальныя школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гісторыя Кіева