wd wp Пошук:

Кялістба

Кялістба, горнае возера ў Ленінгорскім раёне Паўднёвай Асеціі, буйнейшае возера Кельскага вулканічнага нагор’я (плато) і Паўднёвай Асеціі. Плошча 1,28 км², максімальная глыбіня 65 метраў. Знаходзіцца на вышыні 2920 м над узроўнем мора[1]. Жыўленне снегавое. Паводле генетычнага тыпу з’яўляецца запрудным.

У выніку запаўнення катлавіны алахтонным матэрыялам, алювіям і пралювіям часовых і сталых вадатокаў возера актыўна дэградуе. Да таго ж, рака Ксані, якая выцякае з возера, рызмывае плаціну на паўднёвым ускрайку возера.

Зноскі

  1. (руск.)   пер. Крестовый. Маштаб: 1 : 100 000. Стан мясцовасці на 1987 год. Выданне 1989 г.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ленінгорскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Геаграфія Паўднёвай Асеціі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта