wd wp Пошук:

Куэва-дэ-лос-Мурсілагас

Куэва-дэ-лос-Мурсілагас (ісп.: Cueva de los Murciélagos) — сістэма пячор у Сьера-Субетыкас, размешчаная прыкладна за 4 км на паўднёвы ўсход ад муніцэпалітэта Суэрас, правінцыя Кордава (Іспанія). Пячоры былі адкрыты ў 1868 годзе, але да 1938 года не вывучаліся. У пячорах знаходзіцца адна з найбуйнейшых калоній кажаноў у Андалусіі.[1]

Пячоры размешчаны ў шырокім карставым ландшафце на вышыні 980 метраў у самым цэнтры гары Каньяда-дэ-Малас-В’ентас (1000 м) на поўдні Андалусіі. У выніку выветрывання і вымывання карбанатных парод узніклі скальныя ўтварэнні і пячоры са сталактытамі, сталагмітамі і падземнымі азёрамі. Агульная працягласць пячор — 2000 метраў, для доступу адкрытыя 450 метраў.

Спелеолагі выявілі магілы перыяду сярэдняга палеаліту, што сведчыць аб засяленні людзьмі пячораў 35 000 гадоў таму. Паводле метаду датавання Вуглярод-14, знаходкі перыяду неаліту маюць узрост ад 4300 да 3980 гадоў да нашай эры. Даследчыкі рэканструявалі жыццё людзей, артэфакты якіх былі знойдзены пераважна ля ўваходу ў пячору. Тут яны гатавалі ежу на адкрытым вогнішчы. Іх рацыён складаўся з мяса дзікіх і сельскагаспадарчых жывёл і розных круп. Яны выкарыстоўвалі прылады працы, створаныя з крэменю і косці, для рэзкі скуры. Яны рабілі пафарбаваныя чырвонай фарбай посуд, а таксама каралі і бранзалеты з марскіх ракавін, якія, верагодна, набывалі праз гандаль з прыбярэжнымі жыхарамі. Відавочна, група была на пераходзе ад жыцця паляўнічых-збіральнікаў да жыцця фермераў, якія вырошчвалі сельскагаспадарчыя культуры і разводзілі свойскую жывёлу.

Зноскі

  1. Cueva de los Murciélagos
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры Іспаніі
Катэгорыя·Геаграфія Андалусіі