Кустода — слова, размешчанае на ніжнім полі старонкі, якое дублюе першае слова на наступнай. Выкарыстоўвалася ў старых кнігах для таго, каб дапамагчы пераплётчыку(польск.) бел. размясціць старонкі і сшыткі(руск.) бел. ў правільным парадку[1].
Упершыню кустоды з’явіліся ў сярэднявечных рукапісах. Выкарыстоўваліся і ў друкаваных кнігах канца XV стагоддзя. Найбольш часта сустракаюцца ў кнігах XVI стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзя, у сувязі са зменамі ў тэхналогіях кнігадрукавання, кустоды сыйшлі з кніжных старонак.
Аб іншай функцыі кустоды пісаў Тэадор Лоў дэ Він(англ.) бел. у даведніку «Правільная кампазіцыя» (Correct Composition; 1901)[2]:
Больш за тры стагоддзі друкары змяшчалі на ніжнім поле кожнай старонкі першае слова або першы склад наступнага. Кустода павінна была дапамагаць чытачу, робячы больш зразумелай сувязь паміж двума старонкамі; але цяпер кустоды не выкарыстоўваюцца, і вяртаць іх ніхто не патрабуе.
Калонтытулы ў сучасных даведніках і слоўніках падобныя з кустодай і, верагодна, вядуць ад яе сваё паходжанне, але выконваюць іншую ролю: палягчаюць пошук слова ў кнізе.