wd wp Пошук:

Куршынавіцкі сельсавет

Куршы́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Куршынавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тальмінавіцкага сельсавета[1]. 4 верасня 1972 года скасаваны хутары Асавец (зліўся з вёскай Стараселле), Грудскія і Дзірван[2]. 20 снежня 2013 скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчароўскага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1260 чалавек[4], з іх 66,0 % — беларусы, 30,3 % — палякі[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе