wd wp Пошук:

Курода Кіятака

Курода Кіятака (黒田 清隆, Kuroda Kiyotaka, 16 кастрычніка 1840 — 25 жніўня 1900) — 2-і прэм’ер-міністр Японіі (з 30 красавіка 1888 па 25 кастрычніка 1889).

Біяграфія

Прымаў актыўны ўдзел у праграме ўрада па засяленні вострава Хакайда. Ён пражыў там з 1870 па 1882 год, перыядычна прыязджаючы ў Токіа для справаздачы перад урадам. У 1878 годзе, пасля смерці Акуба Тасіміты, ён стаў лідарам клана Сацума. Незадоўга да таго, як ён пакінуў свой пост на Хакайда, яго абвінавацілі ў продажы дзяржаўнай уласнасці.

У 1888 годзе ён становіцца прэм’ер-міністрам і займаецца прыняццем канстытуцыі Мэйдзі. Аднак у наступным годзе ён быў вымушаны пакінуць гэты пост, пасля таго, як зрабіў некалькі грубых памылак пры заключэнні гандлёвых дагавароў. Пазней ён становіцца гэнро, міністрам камунікацый і старшынёй тайнага савета.

Зноскі

  1. Kuroda Kiyotaka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Кагосіма
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе