wd wp Пошук:

Культура шэрай размаляванай керамікі

Культура шэрай размаляванай керамікіархеалагічная культура на поўначы Індыі (XII стагоддзе да н.э.VI стагоддзе да н.э.), якую атаесамляюць з распаўсюджаннем уплыву індаарыяў у Паўднёвай Азіі.

Характэрнай прыкметай культуры былі шэрыя танкасценныя ганчарныя вырабы, з’яўленне жалезных прылад і вялікіх паселішчаў з протагарадскім ладам. Вялікія паселішчы вылучаліся на фоне малых. Адзін з найбуйнейшых протагарадскіх цэнтраў існаваў у Матхуры. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй і земляробствам, карысталася тэракотавымі статуэткамі і рытуальнымі талеркападобнымі пласцінамі. Назіраецца істотная розніца накаплення розных рэчаў у асобных будынках, што можа значыць сацыяльнае распластаванне і ўзнікненне каставага грамадства.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалогія ў Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі