wd wp Пошук:

Культура сеткаватай керамікі

Сасуд культуры тэкстыльнай керамікі

Культура сеткаватай керамікі, культура тэкстыльнай керамікі - археалагічная культура позняга бронзавага веку (другая палова II - першая палова I тыс. да н.э.), якая займала шырокую паласу ад сярэдняга Паволжа да ўсходу і поўначы Фенаскандыі (уключаючы Карэлію). Характарызуюцца керамікай, упрыгожанай адбіткамі грубых тканін і рыбалоўных сетак. Склалася на аснове элементаў ямачна-грабеньчатай керамікі, фацьянаўскай і пазнякоўскай, прычым апошняя збольшага з’яўляецца сінхроннай сеткаватай культуры. Паслужыла магутным субстратам для складання розных фіна-ўгорскіх археалагічных культур ананьінскага кола старажытнасцяў, аднак прыналежнасць уласна сеткаватай керамікі фіна-ўграў апошні час аспрэчваецца шэрагам даследчыкаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Археалогія ў Фінляндыі
Катэгорыя·Гісторыя Карэліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы
Катэгорыя·Еўропа бронзавага веку