wd wp Пошук:

Культура Нарыньё

Культура Нарыньё — археалагічная культура, якая ўзнікла ў Калумбіі і Эквадоры каля. 7 ст. н. э. Названая ў гонар Нарыньё — халоднага высакагорнага плато ў Андах. Ад адной з груп насельніцтва, умоўна названай «капулі», засталіся пахаванні касікаў — у іх цела апускалася на глыбіню 30-40 м. Культура нарыньё падтрымлівала гандлёвыя адносіны з насельніцтвам Амазоніі і ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Апрацоўвалі золата кавальскім спосабам; тэхналогіі нарыньё нагадвалі тэхналогіі іншых культур паўднёвага ўсходу Калумбіі.

У той жа час у рэгіёне пражывала і іншая група насельніцтва, умоўна названая «п’ярталь» (es:Piartal), ад якіх засталіся керамічныя, драўляныя, ювелірныя вырабы і тканіны, вытанчаныя па сваім дызайне і выкананні. Нашчадкі «п’ярталь», вядомыя як «туса» (Tuza), выпрабавалі пазней уплыў інкаў, побач з якімі яны пражывалі ў эпоху канкісты.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалогія ў Эквадоры
Катэгорыя·Гісторыя Эквадора
Катэгорыя·Археалогія ў Калумбіі
Катэгорыя·Андскія культуры
Катэгорыя·Гісторыя Калумбіі