wd wp Пошук:

Кукес

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кукес. Кукес (Кукеш, Кукуш, алб.: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Албаніі, у аднайменнай вобласці Кукес, непадалёк ад мяжы з аўтаномным краем Сербіі — Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам албанцы, другая па колькасці насельніцтва этнічная група — гаранцы.

Горад размешчаны ў месца зліцця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза (Фіерца), якое ўтварылася пасля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі, а новы выбудаваны зноў непадалёк на плато ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік (англ.). З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (алб.: Kukësi i Ri).

На ўскраіне горада цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад горада, у некалькіх кіламетрах на поўдзень, ёсць аэрапорт. У горадзе ёсць аднайменны футбольны клуб.

Гісторыя

15 красавіка 1939 года наваколлі горада сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанта італьянскіх войскаў — завяршальнай аперацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Албаніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Албаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кукес