У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усціновіч. Ксенія Аляксандраўна Усціновіч (нар. 22 верасня 2001) — беларуская скакуха ў ваду. Кандыдат у майстры спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2014 года ў скачках з 1-метровага трампліна[1].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2015 года ў сінхронных скачках з трампліна[2].