wd wp Пошук:

Крыштаф Кішка

Крыштаф Кішка (? — 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Чашнік вялікі літоўскі (16321636), ваявода мсціслаўскі (16361639) і віцебскі з 1639. У 1638 стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. Быў прыхільнікам Радзівілаў.

Сям’я

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Януша, і Станіслава.

Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і ўдавой Пятра Тышкевіча. Меў з ёй дачок Альжбету (жонка Тамаша Жыжэмскага), Кацярыну (жонка Якуба Керлы) і Ганну Канстанцыю (стала манашкай). Пасля смерці першай жонкі ўзяў другі шлюб з Кацярынай Жылінскай, дзяцей ад другога шлюбу не меў.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1646 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1590 годзе
Катэгорыя·Ваяводы мсціслаўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кішкі
Катэгорыя·Ваяводы віцебскія
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія