wd wp Пошук:

Крывок

Крывок, кулік-сарока (Haematopus ostralegus) — найбольш распаўсюджаны від невялікага сямейства Haematopodidae, куды ўваходзяць птушкі, якія жывуць у асноўным на марскіх узбярэжжах.

Апісанне

Буйны кулік (даўжыня цела 37-42 см, маса каля 450 г) з доўгай (6,3-10,3 см), прамой, ярка-чырвонай дзюбай. Афарбоўка кантрастная: спінны бок і грудзі чорныя, ніз белы. Пад вокам белая плямінка. Самец і самка афарбаваны аднолькава, але ў самкі дзюба даўжэйшая, чым у самца. Зімой у птушак на чорным горле паяўляецца белая пляма або асобныя белыя пёры.

Пашырэнне

Распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, цэнтральных раёнах Еўразіі, на Камчатцы, у Кітаі і на захадзе Карэйскага паўвострава. Прызнаная нацыянальнай птушкай Фарэрскіх астравоў.

Насяляе марскія пясчаныя берагi i дзюны, дэльты рэк i iх разлiвы, у паўднёва-ўсходняй частцы арэала — берагi кантынентальных вадаёмаў. У апошні час таксама сельгастэрыторыі — галоўным чынам лугі.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуецца рознымі беспазваночнымі — ракападобнымі, малюскамі і насякомымі.

Яйка

Полавай спеласці дасягае ва ўзросце 2 гадоў. Манагам. Гняздуе на пясчаных і галечных пляжах мораў і буйных ўнутраных вадаёмаў невялікімі калоніямі і асобнымі парамі, часта ў калоніях чаек. Кладка з 3-4 пясочна- або глініста-жоўтых яек з плямамі. Наседжванне 24-27 сутак. Птушаняты ўзнімаюцца на крыло ва ўзросце 34-35 сутак.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Кулікі-сарокі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе