Гэты артыкул — пра старажытны народ. Пра астэроід гл. (3753) Круітні.
Круітні, ад. л. стар.-ірл. Cruithin, Cruithnech, мн. л. стар.-ірл. Cruithnich, Cruithni, ˈkrɪθnɛ, ірл.: Cruithne, ˈkrɪnʲə, ˈkrɪhnʲə, ˈkrɪnʲə (у залежнасці ад дыялекта) — адзін з народаў старажытнай Ірландыі, які пражываў на тэрыторыі сучасных графстваў Даун, Антрым і Ландандэры ў перыяд ранняга Сярэднявечча.
Крыніцы ранняга Сярэднявечча адрознівалі круітнаў ад ірландскага племені уладаў, якія пражывалі ў Ольстэры, хоць адна з дынастый кіраўнікоў круітнаў, Dál nAraide, лічыла сваё паходжанне ад na fir Ulaid, «сапраўдных уладаў»[1]. У раннеірландскіх генеалогіях з круітнамі таксама звязваюць племя лойгіс(англ.) бел., ад якіх паходзіць назва графства Лііш у Ленстэры, і племя соган(англ.) бел., якое пражывала ў Конахце[2].