wd wp Пошук:

Крум Стаянаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаянаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Крум Стаянаў (балг.: Крум Стоянов; нар. 1 жніўня 1991, Слівен) — балгарскі футбаліст, абаронца сафійскага ЦСКА 1948.

Клубная кар’ера

Дарослую кар’еру пачынаў у 2009 годзе ў клубе другога балгарскага дывізіёна «Чарнаморац» з Паморыя. У 2011 годзе перайшоў у «Чарнаморац» з Бургаса, у складзе якога 24 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Групе А ў матчы з «Відзіма-Ракоўскі» (1:0). У 2014 годзе перайшоў у сафійскую «Славію», але не здолеў замацавацца ў аснове, у сезоне 2014/15 правёў толькі 10 матчаў у чэмпіянаце. У 2015 годзе стаў іграком «Лакаматыва» з Плоўдзіва, а ў 2016 годзе далучыўся да «Боцева», з якім выйграў Кубак і Суперкубак Балгарыі, гуляў у Лізе Еўропы.

У снежні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[3]. Гуляў у складзе «Дынама» падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, аднак у чэмпіянаце не з’яўляўся на полі, толькі тройчы згуляў за дубль. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб[4] і неўзабаве вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком клуба «Этар» з Вяліка-Тырнава.

У студзені 2020 года перайшоў у «Бярое», а летам 2021 годе перабраўся ў кырджалійскую «Арду». Аднак, згуляўшы за клуб у двух матчах чэмпіянату, у верасні таго ж года папоўніў склад сафійскага ЦСКА 1948.

Дасягненні

Зноскі

  1. Krum Stoyanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Krum Stoyanov // FBref.com
  3. Минское “Динамо” подписало болгарского защитника
  4. Минское “Динамо” расторгло контракт с Крумом Стояновым
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Арда Кырджалі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА 1948 Сафія
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Паморые
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Балгарыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Плоўдзіў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слівене
Катэгорыя·Ігракі ФК Бярое
Катэгорыя·Ігракі ФК Боцеў Плоўдзіў
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Сафія
Катэгорыя·Ігракі ФК Этар Вяліка-Тырнава
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Бургас
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы