Круглае дэпо — лакаматыўнае дэпо, у якім стойлы лакаматываў размешчаны радыяльна ў будынку круглай формы. Таксама вядомае як «кругавое» ці «цыркульнае».
Перакрыты дахам цэнтр дэпо займае паваротны круг(руск.) бел., які дазваляе накіроўваць лакаматывы у іх стойлы, размешчаныя радыяльна ля сцен дэпо. Дзякуючы такому рашэнню, дэпо абыходзіцца малым лікам варот (аднымі або двума з дыяметральна процілеглых бакоў будынка). Малая колькасць варот і скарочаны перыметр сцен эканомяць сродкі пры будаўніцтве і даюць істотныя перавагі пры ацяпленні будынка ў зімовы перыяд.
Круглыя дэпо былі вельмі папулярныя ў сярэдзіне XIX стагоддзя (яркімі прыкладамі з’яўляюцца лонданскі «Раўндхауз»(руск.) бел., Дэрбі, «Ротонды» Люксембурга(люксемб.) бел.; у Расіі — круглыя дэпо Масквы(руск.) бел., Пецярбурга і Кастрычніцкай чыгункі), але ўжо ў канцы XIX стагоддзя гэты тып архітэктуры састарэў і больш не выкарыстоўваўся з-за уласцівых яму недахопаў: