Кронбарг — каралеўскі замак у горадзе Хельсінгёр (Эльсінар) у Даніі.
Размешчаны ў стратэгічна важным месцы, кантралюючы Эрэсун — праліў паміж Даніяй і Швецыяй. Гэты замак мае вялікае сімвалічнае значэнне для дацкага народа. Ён згуляў ключавую ролю ў гісторыі Паўночнай Еўропы ў перыяд XVI—XVIII стст.
Будаўніцтва гэтага выбітнага замка эпохі Адраджэння пачалося ў 1574 г., а затым яго абарончыя збудаванні былі ўзмоцнены ў адпаведнасці з канонамі ваеннай архітэктуры канца XVII ст.
Замак застаецца ў нязменным стане да цяперашняга часу і шырока вядомы як Эльсінар — месца дзеяння шэкспіраўскага «Гамлета».